Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анэксія Крыму ўжо аформленая?


Які парадак уваходжаньня ў склад Расеі новых суб'ектаў?

На завяршэньне свайго сёньняшняга выступу перад Фэдэральным сходам наконт Крыму прэзыдэнт Уладзімір Пуцін сказаў, што ён унёс на разгляд расейскага парлямэнту канстытуцыйны закон аб уключэньні ў склад Расеі двух новых суб’ектаў фэдэрацыі — Рэспублікі Крым і Севастопаля — ды папрасіў таксама дэпутатаў Дзяржаўнай Думы і членаў Савета Фэдэрацыі ратыфікаваць і адпаведную дамову паміж Масквой, Крымам і Севастопалем. Гэты дакумэнт Уладзімір Пуцін, а таксама новыя кіраўніка Крыму і Севастопалю Сяргей Аксёнаў і Аляксей Чалы падпісалі ў канцы цырымоніі.

Адразу пасьля гэтага ў прэс-службе Крамля паведамілі, што з моманту падпісаньня дамовы Крым увайшоў у склад Расеі. Аднак пакуль няясна, як гэтая заява адпавядае нормам расейскага заканадаўства, якія прадугледжваюць больш працяглую працэдуру далучэньня новага суб’екту фэдэрацыі.

З вышэй згаданых нормаў вынікае, што цяпер прэзыдэнт павінен зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб ён праверыў, ці адпавядае дамова аб уваходжаньні Крыму і Севастопалю ў склад Расеі нормам расейскай Канстытуцыі.

Калі Канстытуцыйны суд ня знойдзе супярэчнасьцяў, дамова ўносіцца ў Дзяржаўную Думу на ратыфікацыю. Паралельна дэпутаты павінны таксама зацьвердзіць канстытуцыйны закон аб прыняцьці ў склад Расеі новага суб’екту Фэдэрацыі. Пасьля гэтага абодва дакумэнты павінен зацьвердзіць Савет Фэдэрацыі, а пасьля — падпісаць прэзыдэнт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG