Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Прыняць Крым і Севастопаль у склад Расеі


Пуцін заявіў, што Крым неаадзельны ад Расеі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:55 0:00

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў перад дэпутатамі Дзяржаўнай Думы, сэнатарамі Савету Фэдэрацыі і кіраўнікамі рэгіёнаў Расеі ў сувязі просьбай уладаў Крыму аб прыняцьці паўвострава ў склад Расеі.

Пуцін пачаў прамову сьцьвярджэньнем, што крымскі рэфэрэндум прайшоў у поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі працэдурамі.

Паводле Пуціна, ня толькі расейцы, але і значная частка украінцаў і татараў, якія пражываюць у Крыме, таксама арыентуюцца на Расею.

Пуцін лічыць, што ў Крыме ў складзе Расеі павінны быць тры дзяржаўныя мовы: расейская, украінская і крымскататарская.

Пуцін: «Перадача Крыму Ўкраіне Мікітам Хрушчовым у 1954 годзе прайшла з парушэньнямі заканадаўства».

Пуцін: «Расейскі народ — самы разьдзелены народ у сьвеце».

Паводле Пуціна, Украіна хацела зрабіць расейцаў аб’ектамі прымусовай асыміляцыі, пазбавіць гістарычнай памяці і расейскай мовы.

Пуцін: «Украінская ўлада „дастала“ расейцаў у Крыме».

«Галоўнымі выканаўцамі перавароту ва Ўкраіне сталі неанацысты, антысэміты і русафобы».

«Ва Ўкраіне сёньня няма эфэктыўнай выканаўчай улады і няма з кім размаўляць».

«Нашы ўзброеныя сілы не ўваходзілі ў Крым, бо яны ўжо там былі ў адпаведнасьці зь міжнародным правам».

«Дзеяньні Расеі ў Крыме былі праведзеныя па аналёгіі з „косаўскім прэцэдэнтам“, створаным міжнароднай супольнасьцю».

«Самі напісалі, раструбілі на ўвесь сьвет, нагнулі ўсіх, а цяпер абураюцца».

«Нам кажуць пра нейкую інтэрвэнцыю Расеі ў Крыме. Я неяк не прыпомню інтэрвэнцыі, якая прайшла б безь ніводнага стрэлу і ніводнай ахвяры».

Пуцін прыгадаў як прыклады «інтэрвэнцыі» дзеяньні НАТО і заходніх саюзьнікаў у Югаславіі, Іраку, Аўганістане, Лібіі.

«У выпадку з Украінай нашы заходнія партнэры перайшлі мяжу. Яны паводзілі сябе груба і непрафэсійна».

Зварот да народу ЗША: «Ці памкненьне народу Крыму да свабоды не зьяўляецца такой самой каштоўнасьцю, як свабода для амэрыканцаў?»

Пуцін прыгадаў, што Расея падтрымала памкненьне немцаў да ўзьяднаньня. Цяпер, паводле Пуціна, немцы павінны падтрымаць памкненьне расейцаў да ўзьяднаньня.

Пуцін заявіў, што Расея ня хоча падзелу Ўкраіны і далучэньня да сябе іншых украінскіх рэгіёнаў.

«Крым ніколі ня будзе бендэраўскім!»

«Калі б ня выбар крымчан на карысьць Расеі, у Севастопалі мог бы зьявіцца натаўскі вайсковы флёт і ўзьнікла б ваенная пагроза для поўдня Расеі».

«Расейцы і ўкраінцы – фактычна адзін народ. Мы ня можам адзін без аднаго».

«Некаторыя заходнія краіны палохаюць нас ня толькі санкцыямі, але і ўнутранымі праблемамі. Што яны маюць на ўвазе? Дзейнасьць нацыянальных здраднікаў і пятай калёны?»

Пуцін зьвярнуўся да Фэдэральнага сходу з просьбай прыняць у склад РФ два новыя суб’екты – Рэспубліку Крым і горад Севастопаль. Заля ўстала.

Пасьля выступу Пуціна ён і кіраўнікі нелегітымных уладаў Крыма і Сэвастопаля падпісалі дамову аб далучэньні Аўтаномнай рэспублікі Крым і горада Сэвастопаля да Расейскай Фэдэрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG