Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме зьнік яшчэ адзін мусульманін


 Абу Юсуфа
Абу Юсуфа

У Крыме шукаюць Абу Юсуфа (Івана Селянцова), які ўжо суткі не выходзіць на сувязь, паведаміў прадстаўнік «Праваабарончага руху Крыму» Энвер Кадыраў.

Праваабаронца мяркуе, што зьнікненьне Абу Юсуфа можа быць зьвязана з грамадзкай дзейнасьцю і яго рэлігійнай прыналежнасьцю. Той, паводле словах Кадырава, быў прыкметнай фігурай у мусульманскай суполцы Крыма і займаўся, у прыватнасьці, бясплатным распаўсюдам на дабрачынныя ахвяраваньні перакладу Карана ва Ўкраіне і Расеі.

Прыкладна тыдзень таму зьніклы выяжджаў з Крыму. На зваротным шляху на блёкпосьце Чангар яго спынілі невядомыя людзі ў масках і са зброяй. Яны зьвярнулі ўвагу на тое, што ў Абу Юсуфа зголеныя вусы, і выказалі здагадку, што ён вахабіт .

Кадыраў падазрае, што тыя людзі маглі зафіксаваць нумар машыны і ўсталяваць сачэньне. Паводле яго слоў, сваякі зьніклага зьвярнуліся ў праваахоўныя органы.

Сёньня ў Сімфэропалі хаваюць 38-гадовага Рашата Амэтава, забітага ў Крыме неўстаноўленымі асобамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG