Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк абяцаў, што Ўкраіна ня пойдзе ў НАТО


Арсені Яцанюк

Арсені Яцанюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк запісаў зварот да жыхароў поўдня і ўсходу Ўкраіны, у якім гарантаваў права на выкарыстаньне расейскай мовы, паабяцаў дэцэнтралізацыю ўлады і пабудову партнэрскіх адносін з Расеяй.

Яцанюк абяцаў, нягледзячы на збройную агрэсію, добрасуседзкія адносіны з Расеяй:

«Сувязі з ЭЗ і Расеяй мы не разглядаем па прынцыпе „або — або“. Нягледзячы на катастрафічнае пагаршэньне адносін з Расеяй, дапушчанае ня з нашай віны, нягледзячы на збройную агрэсію Расеі супраць Украіны, я зраблю ўсё магчымае, каб ня проста захаваць мір, але і пабудаваць з Расеяй сапраўды партнэрскія і добрасуседзкія адносіны», — заявіў Яцанюк.

Яцанюк заявіў, што дзеля захаваньня адзінства Ўкраіны пытаньне аб уступленьні ў НАТО не стаіць на парадку дня:

«Абараняць краіну будзе моцная, сучасная ўкраінская армія. Згаджаючыся або не згаджаючыся з тым, што я кажу, вы маеце ўнікальную магчымасьць выказаць сваю пазыцыю па ўсіх спрэчных пытаньнях, у тым ліку і ў адносінах да новай улады на наступных прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 25 мая гэтага году. Упэўнены, вы знойдзеце для сябе годных кандыдатаў, у праграме якіх будуць і тыя пункты, якія асабліва вас цікавяць», — дадаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG