Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар Фюле прапанаваў прыняць Украіну ў Эўразьвяз


Штэфан Фюле
Штэфан Фюле

Эўракамісар Штэфан Фюле лічыць, што ў сувязі зь сытуацыяй ва Ўкраіне Эўразьвяз можа разгледзець пытаньне аб пашырэньні.

Эўракамісія пацьвярджае сваю прапанову прыняць Украіну ў склад ЭЗ.

«Калі мы хочам сур’ёзна зьмяніць тую частку Ўсходняй Эўропы, якую закранулі цяперашнія падзеі, мы павінны выкарыстоўваць самы моцны інструмэнт палітыкі, які ёсьць у ЭЗ — гэта пашырэньне. Яно мае беспрэцэдэнтную эфэктыўную і стабілізуючую сілу», — заявіў Фюле ў інтэрвію нямецкай газэце Die Welt, «Нямецкая хваля».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG