Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ніжняя палата расейскага парлямэнту — Дзяржаўная Дума — падтрымала рашэньне аб «далучэньні» Крыму да Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта ў Twitter інфармуюць журналіст Павел Шарамет і Сяргей Аксёнаў, які называе сябе прэм’ер-міністрам Крыму.

Дзярждума прагаласавала за далучэньне Крыму. Застаўся Савет Фэдэрацыі. Масква ідзе па самым крутым варыянце — ніякай дыпляматыі і маскіроўкі.

Наступны крок да парушэньня Расеяй нормаў міжнароднага права — рашэньне Савету Фэдэрацыі, верхняй палаты расейскага парлямэнту.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіць сёньня з нагоды звароту Крыму аб уступленьні ў склад Расеі.

Учора ўвечары Пуцін падпісаў указ аб прызнаньні Крыму «сувэрэннай і незалежнай дзяржавай».

Гэта наступны крок па анэксіі ўкраінскай тэрыторыі, якая знаходзіцца пад акупацыяй расейскіх войскаў.

Украіна, Эўразьвяз, ЗША не прызнаюць рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі, які быў праведзены ў Крыме з парушэньнем закону.
XS
SM
MD
LG