Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія ўводзіць санкцыі супраць Расеі


Кіраўнік МЗС Японіі Фуміа Кісіда выказаў шкадаваньне з нагоды рашэньня Масквы прызнаць незалежнасьць Крыма і абвясьціў у сувязі з гэтым пра ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да Расеі.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае ІТАР-ТАСС.

У афіцыйнай заяве міністра гаворыцца, што гэтыя санкцыя прадугледжваюць прыпыненьне кансультацый аб зьмякчэньні візавага рэжыму і замарожваньне пачатку перамоў аб магчымым заключэньні трох дамоваў: аб інвэстыцыйным супрацоўніцтве, аб супрацоўніцтве ў засваеньні космасу і аб прадухіленьні небясьпечнай вайсковай дзейнасьці.

«Японія рашуча настойвае на тым, каб Расея строга выконвала міжнароднае права, паважала адзінства, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, адклікала прызнаньне незалежнасьці Крыма і ня бралася за яго далучэньні да сваёй тэрыторыі», — адзначаецца ў заяве.

Раней урад Японіі заявіў, што не прызнае рэфэрэндум у Крыме, бо лічыць, што ён не адпавядае Канстытуцыі Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG