Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя адмовілася абмяркоўваць пытаньні бясьпекі з Расеяй


Францыя перанесла на больш позьнія тэрміны візыт у Маскву міністраў абароны і замежных спраў, які павінен быў адбыцца сёньня.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на Reuters.

Крыніца ў расейскім МЗС паведаміла Reuters аб пераносе візыту неўзабаве пасьля таго, як у панядзелак прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў указ аб прызнаньні ўкраінскага Крыма незалежнай дзяржавай.

Французкі чыноўнік пацьвердзіў адмену сустрэчы, якая павінна была стаць шэраговай дыскусіяй пытаньняў бясьпекі паміж Расеяй і Францыяй. Новай даты сустрэчы прапанавана не было.

Нагадаем, што Эўрапейскі зьвяз у панядзелак заняў даволі асьцярожную пазыцыю што да пытаньня ўвядзеньня санкцый супраць Масквы. Апублікаваўшы «чорны спіс» з 21 службовай асобы Расеі і Крыма, ЭЗ дапусьціў магчымасьць увядзеньня больш жорсткіх эканамічных санкцый па выніках сустрэчы лідэраў Эўразьвяза на гэтым тыдні.

Назваўшы апошнія падзеі самым сур’ёзным крызісам пасьля заканчэньня «халоднай вайны», міністар замежных спраў Францыі Ларан Фабіюс заклікаў да спакою, каб не дапусьціць пагаршэньня сытуацыі.

«Мы хочам, каб цьвёрдасьць ўзяла верх, і Пуцін не пайшоў далей, але ў той жа час мы хочам зьнізіць напружанасьць з дапамогай дыялёгу», — заявіў Фабіюс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG