Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Сімфэропалі пахаваюць закатаванага крымскага татарына


Прарасейскія актывісты і казакі ў Данецку
Прарасейскія актывісты і казакі ў Данецку
Сёння ў Сімфэропалі пахаваюць 38-гадовага Рэшата Аметава, па-зьверску закатаванага ў Крыме нявызначанымі асобамі.

2 сакавіка ён браў удзел у маўклівым пратэсьце каля захопленага так званай «самаабаронай Крыму» парлямэнта аўтаноміі, а 3 Сакавіка адправіўся з хаты ў ваенкамат і зьнік, паведамляе расейскі журналіст Айдэр Муждабаеў ў сваім Facebook.

15 сакавіка ў Белагорскім раёне знайшлі цела Рэшата Аметава са сьлядамі зьдзекаў — галава заматаная скотчам, на нагах кайданкі. Маёмасных матываў у гэтага злачынства няма.

У забітага засталося трое малалетніх дзяцей, малодшаму зь якіх два з паловай месяцы.

Дагэтуль невядомы лёс шэрагу зьніклых украінскіх журналістаў і актывістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG