Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень сьвятога Патрыка ў Менску: Саколкі і iPod ад Радыё Свабода


17 cакавіка адзначылі Дзень сьвятога Патрыка — гэта сьвята ў памяць сьвятога Патрыка. У Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, на высьпе Монтсэрат і ў канадзкай правінцыі Ньюфаўндлэнд і Лабрадор адзначаюць як дзяржаўнае сьвята. Яно даўно перарасло нацыянальныя межы і стала своеасаблівым міжнародным днём Ірляндыі. У Дзень Сьвятога Патрыка прынята насіць зялёную вопратку.

Пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода 15 сакавіка прайшоў традыцыйны музычны фэстываль, прысьвечаны Дню сьвятога Патрыка — сьвяту ірляндзкай культуры. Выступілі калектывы, якія граюць ірляндзкую музыку — EJRUT, CEILIDH CEOL, JOLLY GREEN, Все Crazy, а таксама танцавальныя калектывы Гістрыён і Celtic Dragon.
На канцэрце Радыё Свабода разыграла iPod сярод беларускіх прыхільнікаў ірляндзкай музыкі, а таксама зялёныя саколкі «Свабоду марозіву» і «Свабоду Дажынкам».




Алесь Чумакоў
Алесь Чумакоў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG