Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО прыпыняе практычную супрацу з Расеяй


Прэм'ер Арсень Яцанюк і генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн
Прэм'ер Арсень Яцанюк і генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн
НАТА праводзіць пераацэнку адносінаў з Расеяй у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне. Пра гэта заявіў генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн у інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі CNN, прысьвечаным падзеям ва Ўкраіне, піша ІТАР-ТАСС.

«Мы зараз пераасэнсоўваем нашы адносіны з Расеяй, — адзначыў ён, — Мы ўжо вырашылі прыпыніць практычнае супрацоўніцтва з Расеяй. А калі міністры замежных справаў краін — членаў альянсу сустрэнуцца 1 і 2 красавіка, яны перагледзяць усе нашыя сувязі з Расеяй».

«Мы плянавалі правесьці сумесную апэрацыю на моры па забесьпячэньні бясьпекі амэрыканскага судна, на борце якога будзе зьнішчана сырыйская хімічная зброя, — нагадаў Расмусэн. — Мы будзем ахоўваць яго, але Расея ў апэрацыі ўдзельнічаць ня будзе. Гэта адзін з прыкладаў прыпыненьня супрацы».

Раней у панядзелак Расмусэн па выніках сустрэчы ў Брусэлі з выканаўцам абавязкаў міністра замежных справаў Украіны Андрэем Дзешчыцам заявіў, што Украіна і НАТА пацьвердзілі намер на пашырэньне ваеннага супрацоўніцтва і разьвіцьці ўкраінскіх ваенных магчымасьцяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG