Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў указ «Аб прызнаньні Рэспублікі Крым»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў Указ «Аб прызнаньні Рэспублікі Крым». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта Расеі.

«Улічваючы волевыяўленьне народаў Крыму на агульнакрымскім рэфэрэндуме, які адбыўся 16 сакавіка 2014 году, прызнаць Рэспубліку Крым, у якой горад Севастопаль мае асаблівы статус, у якасьці сувэрэннай і незалежнай дзяржавы», – гаворыцца ў дакумэнце.

«Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісаньня», – паведамляецца ў тэксьце ўказу.
XS
SM
MD
LG