Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 18 сакавіка: Дзень унутраных войскаў Беларусі, народзіны Сабілы і Эрыксана


Пастар Эрнст Сабіла
Пастар Эрнст Сабіла

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Дзень унутраных войскаў Беларусі

Менск,. У офісе прафсаюзу супрацоўнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (вул. Кульман, 4) пройдзе прэсавая канфэрэнцыя аўтараў пазову ў суд паводле стану Курапатаў. Пачатак у 13.00.

Масква. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін зьвернецца з прамовай да Фэдэральнага сходу пра зварот Крыму аб ўступленьні ў Расейскую Фэдэрацыю.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

37 — Пачатак кіраваньня рымскага імпэратара Калігулы.

1595 — Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Наваградку герб.

1848 — Пачатак рэвалюцыі ў Нямеччыне.

1856 — Падпісаньне дамовы аб заканчэньні крымскай вайны, у якой Расея пацярпела паразу.

1871 — Эвакуацыя францускага ўраду з Парыжу, узяцьце ўлады Парыскай камунай.

1921 — паміж РСФСР і Польшчай падпісана Рыская дамова, якая тэрытарыяльна падзяліла Беларусь: беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР.

1992 — Вярхоўны Савет Беларусі загадаў ураду пачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сіл.

У гэты дзень нарадзіліся:

1858 — Рудольф Хрысьціян Карл Дызэль, нямецкі інжынэр і вынаходнік, стваральнік дызэльнага рухавіка.

1894 — айцец Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі дзеяч.

1928 — Юрка Станкевіч, дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР

1932 — Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дысыдэнт.

1962 — Стэфан Эрыксан, швэдзкі дыплямат, былы пасол Швэцыі ў Беларусі

У гэты дзень памерлі:

1584 — Іван IV Жахлівы

1980 — Эрых Фром, нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг і псыхааналітык

ЦЫТАТА ДНЯ

У жыцьці людзей выпадковасьцяў не бывае. Усё праглядае вокам сваім Бог.

Эрнэст Сабіла
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG