Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

10 сутак за плякат «Пуцінская Расея, ты звар’яцела»


Уладзімер Шыцікаў

Уладзімер Шыцікаў

Уладзімер Шыцікаў 15 сакавіка выйшаў на вуліцы Гомеля з плякатамі: «Пуцінская Расея, ты звар’яцела», «Бляск рэзыдэнцый не ратуе дыктатараў».

Судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Сяргей Шаўструк пакараў 17 сакавіка сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шыцікава 10 суткамі арышту. На падставе міліцэйскага пратаколу Шыцікаў прызнаны вінаватым у парушэньні парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства.

У суд 68-гадовага актывіста ахоўнікі прывезьлі з ізалятара часовага ўтрыманьня. Нікога на разгляд адміністрацыйнай справы не пусьцілі. Паседжаньне судзьдзя правёў надзвычай хутка.

Уладзімера Шыцікава міліцыянты затрымалі 15 сакавіка ля гандлёвага цэнтру «Рэчыцкі», дзе праходзіў пікет сяброў АГП «Патрабуем сумленных выбараў».

Шыцікаў стаў поруч зь пікетоўцамі з плякатамі: «Пуцінская Расея, ты звар’яцела», «Бляск рэзыдэнцый не ратуе дыктатараў».
XS
SM
MD
LG