Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Малдовы: «Рэфэрэндум» у Крыме прайшоў паводле прыднястроўскага сцэнару


Прэм’ер-міністар Малдовы Юры Лянкэ (Iurie Leanca)
Прэм’ер-міністар Малдовы Юры Лянкэ (Iurie Leanca)

Прэм’ер-міністар Малдовы Юры Лянкэ заявіў, што ягоная дзяржава ніколі не прызнае вынікаў «фальшывага рэфэрэндуму» ў Крыме, які адбыўся паводле прыднястроўскага сцэнару.

Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з в.а. прэзыдэнта Ўкраіны, старшынёй Вярхоўнай Рады Аляксандрам Турчынавым, паведамляе УНІАН.

Лянкэ адзначыў гатоўнасьць Малдовы ўмацаваць палітычны дыялёг з Украінай і «скарыстаць усе неабходныя сумесныя дзеяньні па забесьпячэньні бясьпекі ў рэгіёне».

Паводле Турчынава, тое, што адбываецца ў Крыме, — «нішто іншае, як нематываваная агрэсія Расейскай Фэдэрацыі, якая ня мае ніякіх тлумачэньняў: ні юрыдычных, ні маральных».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG