Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму начальнікі шыкуюць, а работнікі бядуюць? Поўнае відэа


Чаму намэнклятурныя кіраўнікі і адроджаныя ідэолягі зарабляюць у разы больш, чым іхныя падначаленыя?

18 сакавіка ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне на выбарах у мясцовыя саветы. Усе кандыдаты ў дэпутаты падалі ў выбарчыя камісіі дэклярацыі аб сваіх даходах. Гэтыя дэклярацыі даюць рэальны малюнак дабрабыту беларусаў і адказваюць на пытаньне: як у Беларусі быў дасягнуты сярэдні заробак у 540 даляраў?

Па якой лініі адбываецца ў Беларусі расслаеньне на бедных і багатых?

Чаму намэнклятурныя кіраўнікі і адроджаныя ідэолягі зарабляюць у разы больш, чым іхныя падначаленыя? Ці гэта маральна ў эканамічных умовах сучаснай Беларусі? І чаму не выконваецца патрабаваньне Лукашэнкі да кіраўнікоў быць сьціплымі? А мо ён ня ведае, колькі зарабляюць чыноўнікі?

Каго больш сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты — бедных ці багатых? Ці змогуць у мясцовых саветах беларускія начальнікі-багацеі адстойваць патрэбы і праблемы найменей забясьпечаных слаёў насельніцтва?

У дыскусіі бяруць удзел палітоляг Аляксандар Класкоўскі і аглядальнік Радыё Свабода Ўладзімер Глод.

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG