Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік генпракурора — новы кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны


Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала кандыдатам у прэзыдэнты былога намесьніка генпракурора Рэната Кузьміна.

Такое рашэньне прыняў на сёньняшнім пасяджэньні ЦВК.

Кузьмін падаў дакумэнты 14 сакавіка, у тым ліку аб уплаце грашовага закладу ў суме 2,5 млн грыўняў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты, перадае Інтэрфакс.

Датэрміновыя выбары прэзыдэнта Ўкраіны адбудуцца 25 траўня.
XS
SM
MD
LG