Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зь Дзярждумы адклікалі закон аб спрошчаным прыёме ў РФ новых тэрыторыяў


Будынак дзярждумы Расеі

Будынак дзярждумы Расеі

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «Итар-ТАСС». Вэнэцыянская камісія, куды накіроўвалася ініцыятыва, палічыла яе неадпаведнай нормам міжнароднага права.

Кіраўнік думскага камітэту па канстытуцыйным заканадаўстве Ўладзімер Плігін паведаміў, што ініцыятары законапраекту — дэпутаты партыі «Справядлівая Расея» — адклікалі сваю прапанову. Такім чынам, канстатаваў Плігін, прадмета для разгляду Вэнэцыянскай камісіяй не існуе.

У разьмешчаным на сайце камісіі праекце заключэньня гаворыцца, што ініцыятыва наконт спрошчанага парадку ўступленьня новых суб’ектаў у РФ несумяшчальная з нормамі міжнароднага права, ў праекце ўтрымліваецца заклік да ўладаў РФ не прымаць законапраект.

Прапанаваная рэдакцыя закону прадугледжвала, што далучэньне да Расеі часткі тэрыторыі іншай дзяржавы без дамоўленасьці зь ёй магчымае ў двух выпадках: калі жыхары гэтай тэрыторыі прагаласавалі за далучэньне да Расеі на рэфэрэндуме альбо калі ёсьць зварот да Расеі легітымных органаў дзяржаўнай улады часткі іншай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG