Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАМАЗ зьвярнуўся ў МЗС Расеі і Казахстану, а таксама ва ўкраінскія праваахоўныя органы з просьбай дапамагчы вярнуць затрыманую ва Ўкраіне партыю грузавікоў.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі, 16 сакавіка ва Ўкраіне ўзброеныя людзі, якія прадставіліся сябрамі самаабароны Майдану, затрымалі 43 аўтамабілі КАМАЗ коштам больш за 100 млн расейскіх рублёў.

Пад пагрозай канфіскацыі апынуліся яшчэ 150 машын. Цяпер яны на складзе гандлёвай кампаніі ў Чарнігаве, іх плянуецца паставіць у Казахстан. КАМАЗ адзначае, што зробленыя кампаніяй захады дзеля вяртаньня тэхнікі ня мелі посьпеху.
XS
SM
MD
LG