Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўнай Радзе законапраект аб разрыве дыпадносін з Расеяй


У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістраваны законапраект аб разрыве дыпляматычных адносін з Расеяй, дэнансацыі ўкраінска-расейскіх дамоваў і заяўцы на ўступленьне ў Эўразьвяз і НАТО.

Законапраект зарэгістраваны з ініцыятывы дэпутата Алега Ляшко, перадае ИТАР-ТАСС.

Ад выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Турчынава патрабуецца абвясьціць поўную баявую гатоўнасьць Ўзброеных сіл, правесьці ўсеагульную мабілізацыю ваеннаабавязаных грамадзян Украіны і стварыць атрады народнага апалчэньня, зьвярнуцца да ўрадаў ЗША і іншых краін — сяброў НАТО з просьбай аб максымальнай матэрыяльна-тэхнічнай дапамозе ў выглядзе сучаснай ваеннай тэхнікі і ўзбраеньняў, разарваць дыпляматычныя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй і ўвесьці зь ёю візавы рэжым.

Акрамя таго, прапануецца дэнансаваць пагадненьне аб статусе і ўмовах знаходжаньня Чарнаморскага флёту і Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і партнэрстве.

Кошт транзыту расейскага газу па тэрыторыі Ўкраіны ў краіны Эўропы прапануецца ўсталяваць у памеры 500 даляраў за 1 тыс. кубамэтраў і «ў выпадку адмовы Расейскай Фэдэрацыі плаціць указаны кошт за транзыт газу неадкладна спыніць яго».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG