Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле афіцыйнага паведамленьня з Крыму, яўка выбарцаў у Крыме паводле стану на 20.00 16 сакавіка склала 81,36%.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва UNIAN са спасылкай на старшыню камісіі Вярхоўнай Рады Крыму па арганізацыі і правядзеньні рэфэрэндуму Міхаіла Малышава.

«Паводле стану на 20 гадзін у Крыме прагаласавалі 1 250 426 чалавек. Гэта вынік без уліку Севастопаля, — сказаў Малышаў. — З улікам Севастопаля прагаласавалі 1 724 563 чалавекі».

Адзін з блогераў удакладняе, што калі палічыць: 1 724 563 мінус 1 250 426, то атрымаецца, што 474 137 чалавек зь Севастопаля прагаласавалі на рэфэрэндуме за далучэньне да Расеі.

На канец мінулага году насельніцтва Севастопаля склала 385 462 чалавекі. Гэта з улікам дзяцей, якія ня мелі права галасаваць.

Выходзіць, што 88 675 чалавек выпадкова зьявіліся ў Севастопалі падчас рэфэрэндуму, а агульная колькасьць тых, хто прагаласаваў, склала 123% ад насельніцтва гораду.
XS
SM
MD
LG