Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Звольнены гісторык Іна Соркіна атрымала стажыроўку ў Польшчы


Іна Соркіна

Іна Соркіна

Гарадзенскі гісторык Іна Соркіна, звольненая з унівэрсытэту імя Янкі Купалы, зможа працягнуць сваю дзейнасьць у Польшчы. Яе чакае стажыроўка ў пяці ўнівэрсытэтах Польшчы ў наступны акадэмічны год — з 15 верасьня да 15 лютага.

Гісторык паведаміла нашаму радыё, што атрымала запрашэньне 4 красавіка прыехаць у Варшаву на ўручэньне навуковай прэміі імя Льва Сапегі. Прэмія будзе мець характар стажыроўкі. Трэба падрыхтаваць невялікую лекцыю на трыццаць хвілін, сказала гісторык. Яна прапануе свае міні-спэцкурсы, зьвязаныя з гісторыяй мястэчак Беларусі, з гісторыяй яе культуры. А там выберуць, што польскім студэнтам будзе больш цікава, сказала яна.

Іна Соркіна спадзяецца працягнуць свае навуковыя дасьледаваньні, бо зможа папрацаваць у вядомых унівэрсытэцкіх асяродках Польшчы, дзе багатыя бібліятэчныя зборы. Яе, у прыватнасьці, цікавяць выданьні, зьвязаныя з гістарычнай урбаністыкай. Яна таксама разьлічвае на плённыя кантакты з польскімі навукоўцамі, сказала Іна Соркіна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG