Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча прыслаць у Баранавічы 24 свае зьнішчальнікі


Да канца году на авіябазе ў Баранавічах будзе разгорнуты расейскі зьнішчальны авіяцыйны полк у складзе 24 зьнішчальнікаў Су-27СМ3.

Інфармацыю пра гэта распаўсюдзілі расейскія СМІ са спасылкай на галоўнакамандуючага Ваенна-паветраных сілаў Расеі Віктара Бондарава, паведамляе БелТА.

Самалёты будуць забясьпечваць супрацьпаветраную абарону і недатыкальнасьць паветранай прасторы так званай саюзнай дзяржавы.

«У Беларусі ў нас на сталай аснове цяпер знаходзіцца зьвяно зьнішчальнікаў Су-27СМ3 у колькасьці чатырох машын, якое выконвае задачы СПА саюзнай дзяржавы, — цытуюцца словы Віктара Бондарава. — Паводле пляну гэтага году разьмяшчаем там яшчэ эскадрыльлю, а да канца году на аэрадроме Баранавічы, дзе знаходзіцца наша авіябаза, будзе разгорнуты полк Су-27СМ3 у складзе дзьвюх эскадрыльляў — усяго 24 машыны. Яны будуць несьці баявое дзяжурства, забясьпечваючы СПА і недатыкальнасьць паветранай прасторы саюзнай дзяржавы», — цытуюць Бондарава расейскія СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG