Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме абвясьцілі незалежнасьць і папрасіліся ў склад Расеі


Вярхоўная Рада Крыму прыняла пастанову «Аб незалежнасьці Крыму» і адразу зьвярнулася да Расеі з просьбай прыняць паўвостраў у яе склад.

«Рэспубліка Крым у асобе Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым зьвяртаецца да Расейскай Фэдэрацыі з прапановай аб прыняцьці Рэспублікі Крым у склад Расейскай Фэдэрацыі як новага суб’екта Расійскай Фэдэрацыі са статусам рэспублікі», — гаворыцца ў пастанове Вярхоўнай Рады Крыма.

У дакумэнце гаворыцца, што «з дня ўступленьня цяперашняй пастановай на тэрыторыі Рэспублікі Крым не ўжываецца заканадаўства Ўкраіны, не выконваюцца рашэньні Вярхоўнай Рады Ўкраіны і іншых дзяржаўных органаў Украіны, прынятыя пасьля 21 лютага 2014 году».

Напярэдадні Вярхоўная Рада Ўкраіны распусьціла Вярхоўную Раду Крыма. Перад гэтым Канстытуцыйны суд прызнаў неканстытуцыйным пастанову крымскага парлямэнта аб правядзеньні «рэфэрэндуму» па статусе аўтаноміі, прызначанага на 16 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG