Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква завальвае Крым гуманітарнай дапамогай


Грузавая калёна з Масквы прыбывае ў панядзелак у Севастопаль.

«Цэлая калёна машынаў у 60 адзінак, якая ўключае і „хуткую дапамогу “, і пажарныя машыны, і камунальную тэхніку, і аўтобусы», — паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Сабянін таксама заявіў, што чыгункай у Крым вязуць тралейбусы, каля 20 тон лекавых прэпаратаў, сучаснае школьнае абсталяваньне, матэрыялы па догляду за інвалідамі і цэлы шэраг іншых прадметаў.

«Масква, вядома, будзе ўкладаць у разьвіцьцё турыстычнага бізнэсу, у свае санаторыі для таго, каб забясьпечыць магчымасьці і для масквічоў, і для ўсіх жадаючых адпачываць у Крыме», — адзначыў Сабянін.

«Тое, што яны прынялі рашэньне аб уваходжаньні ў Расію, вядома, ня можа не радаваць расейцаў», — сказаў кіраўнік адміністрацыі Масквы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG