Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве актывісты партыі «Другая Расея» зьдзейсьнілі напад на амбасаду Ўкраіны ў Расеі.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва UNIAN са спасылкай на супрацоўніка амбасады.

«Сёньня раніцай чацьвёра прадстаўнікоў партыі „Другая Расея“, а таксама карэспандэнт выданьня „Грані.Ру“ зьдзейсьнілі напад на ўкраінскае дыпляматычнае прадстаўніцтва. Нападнікі кінулі на тэрыторыю амбасады дзьве дымавыя шашкі», — сказаў суразмоўца агенцтву і дадаў, што ад інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Акрамя таго, каля амбасады былі раскіданыя ўлёткі «Кіеў — рускі горад».

Нападнікаў затрымала маскоўская паліцыя. Меры бясьпекі каля амбасады ўзмацнілі.
XS
SM
MD
LG