Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ваўкавыску аштрафавалі за падтрымку Ўкраіны


Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

Грамадзкага актывіста Віталя Гуляка зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якую ён у адзіночку зладзіў супраць вайны ва Ўкраіне.

У судзе, паводле Гуляка, супраць яго сьведчылі міліцыянты, якія яго затрымлівалі. Сам ён віны не прызнаў і заявіў суду, што ня лічыць сябе ні ў чым вінаватым.

Гуляк: «Я сказаў суду, што зьвяртаўся па дазвол на правядзеньне акцыі ў Ваўкавыскі райвыканкам, але мне тройчы адмаўлялі з фармальных прычын. Гэтым самым яны парушалі мае канстытуцыйныя правы. Суд гэта пад увагу не прыняў, але я зьбіраюся абскарджваць рашэньне суду».

13 сакавіка грамадзкі актывіст Віталь Гуляк у адзіночку зладзіў у Ваўкавыску несанкцыянаваны пікет супраць вайны ва Ўкраіне. Ён выйшаў у сквэр Воінаў-інтэрнацыяналістаў з украінскім сьцягам і трымаў у руках плякат: «Не вайне! Пуцін вон».


Грамадзкі актывіст Віталь Гуляк за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях затрымліваўся і раней. Яго судзілі за пікет падчас зьезду неафіцыйнага Саюзу палякаў у Ваўкавыску, за ўдзел у Плошчы ў 2010 годзе, за раздачу ўлётак у Ваўкавыску на падтрымку Алеся Бяляцкага.

Віталь Гуляк — інвалід зь дзяцінства, у яго другая група інваліднасьці — ДЦП. Скончыў унівэрсытэт у Польшчы, шукае працы, жыве на пэнсію па інваліднасьці.
XS
SM
MD
LG