Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» спыняе існаваньне


Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок

У сеціве зьявіўся ролік, у якім музыка Сяргей Міхалок абвяшчае, што ад 1 верасьня 2014-га гурт спыняе сваё існаваньне.

Прэсавы сакратар «Ляпіса Трубяцкога» Зьміцер Бескаравайны пацьвердзіў Радыё Свабода інфармацыю, якую агучыў Міхалок.

«Гэты ролік — афіцыйная заява гурту „Ляпіс Трубяцкі“. Дадатковых камэнтароў няма», — сказаў Бескаравайны.

«Ляпіс Трубяцкі» быў утвораны ў 1990 годзе. Гурт знаходзіцца ў так званым «чорным сьпісе» музыкаў, якім негалосна забаронена выступаць у Беларусі.

На пачатку 2014 году гурт выступаў на Майдане ў Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG