Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валавы зьнешні доўг Беларусі за 2013 год вырас на 16%


Валавы зьнешні доўг вырас на 15,9% і склаў на 1 студзеня 2014 году 39,12 мільярда даляраў ЗША.

На абслугоўваньне валавога зьнешняга доўгу ў 2013 годзе было выдаткавана 6,62 мільярда даляраў ЗША, што складае 9,3% валавога ўнутранага прадукту.

Выплаты па асноўным доўгу склалі 5,32 мільярда даляраў ЗША, па працэнтах — 1,3 мільярда.

На пачатак 2013-га валавы зьнешні доўг Беларусі складаў 34,11 мільярда (54% ВУП), паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG