Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў падпісаў указ пра частковую мабілізацыю ва Ўкраіне


Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў падпісаў указ пра частковую мабілізацыю. Гэты ўказ перададзены для зацьвярджэньня ў Вярхоўную Раду.

Дакладваць па гэтым пытаньні павінны сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Андрэй Парубій і міністар абароны Ігар Ценюх.

«Улічваючы небясьпеку прамога ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну і агрэсіі ў Крыме, якую Расейская Фэдэрацыя спрабуе прыкрыць фарсам пад назвай рэфэрэндум, які ніколі ня будзе прызнаны сьветам. У сувязі з гэтым мною быў падпісаны ўказ аб частковай мабілізацыі. Гэты ўказ уступае ў сілу толькі пасьля ўхваленьня парлямэнтам», — заявіў Турчынаў.

Першым пытаньнем сёньняшняга парадку дня Вярхоўнай Рады стала зацьвярджэньне ўказу прэзыдэнта Ўкраіны «Аб частковай мабілізацыі».

Пасьля таго як пытаньне вынесьлі на абмеркаваньне, на просьбу фракцыяў Партыі рэгіёнаў і Кампартыі ў Радзе быў абвешчаны перапынак.

Парубій заявіў, што ва Ўзброеныя сілы будзе мабілізавана 20 тысяч грамадзян Украіны і яшчэ 20 тысяч — у Нацыянальную гвардыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG