Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як мінімум у дзьвюх акругах мясцовыя выбары ў Беларусі не адбудуцца.

Пра гэта Свабодзе сёньня паведаміў сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік:

«Сёлета ў нас даволі шмат безальтэрнатыўных акругаў. Там вылучаюцца толькі па аднаму кандыдату. І вось атрымалася так, што ў адной акрузе кандыдат у дэпутаты памёр, а ў другой — наадрэз адмовіўся балятавацца з сямейных абставінаў. І таму дзьве акругі аказаліся зусім без кандыдатаў».

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі патлумачыў:

«У выбарчым заканадаўстве падобныя выпадкі прадугледжаныя. Калі б такое адбылося не пазьней чым за 20 дзён да галасаваньня, то можна было б зрабіць новае вылучэньне. А калі тэрмін карацейшы, то выбары ў такіх акругах не праводзяцца».

Мясцовыя выбары ў Беларусі прызначаныя на 23 сакавіка. З аўторка, 18 сакавіка, пачынаецца датэрміновае галасаваньне.
XS
SM
MD
LG