Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва ўкраінскай паралімпійкі ў Сочы сарвалі надпісы «Мір» і «Рeace»


Арганізатары Паралімпіяды ў Сочы спрабавалі не дапусьціць на цырымоніі закрыцьця гульняў украінскую лыжніцу Людмілу Паўленка.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва UNIAN са спасылкай на прэс-аташэ паралімпійскай зборнай Украіны Натальлю Гарач.

Людміла Паўленка была адзінай прадстаўніцай каманды на цырымоніі закрыцьця і павінна была трымаць сьцяг Украіны. Яе не прапускалі з-за стужачак у вянку і налепак на вопратцы са словамі «Мір» і «Рeace».

«На вянку ў Люды былі стужкі з надпісамі „Мір“ і „Рeace“, якія сарвалі перад тым, як яна выйшла на арэну стадыёна. Надпіс на кофтачцы таксама хацелі сарваць», — паведаміла Гарач.

Паводле яе слоў, Паўленка заявіла, што наогул ня выйдзе на парад камандаў, калі зь яе пазрываюць усе надпісы. Украінскую лыжніцу падтрымалі спартоўцы зь іншых каманд. Паралімпійцы загарадзілі Людмілу Паўленка ад арганізатараў і даказвалі, што няма нічога дрэннага ў слове «Мір», таму што яны ўсё выступаюць за мір.

У выніку арганізатарам давялося адступіць.

Украінскія паралімпійцы пратэстуюць супраць ўварваньня Расеі ва Ўкраіну: у цырымоніі адкрыцьця таксама браў удзел толькі адзін сьцяганосец, а падчас узнагароджаньняў украінскія прызёры гульняў прыкрывалі заваяваныя мэдалі.
XS
SM
MD
LG