Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску пакуль не рэагуюць на крымскі рэфэрэндум


Сімфэропаль, дзень галасаваньня

Сімфэропаль, дзень галасаваньня

«Назіральнікаў ад Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі на рэфэрэндуме ў Крыме не было. Нас туды ніхто не запрашаў», — паведаміў сёньня Свабодзе сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

На пытаньне, зь якіх іншых структураў маглі запрасіць назіральнікаў ад Беларусі на крымскі рэфэрэндум, спадар Лазавік адказаў так:

«Трэба глядзець заканадаўства Ўкраіны. У розных краінах права на запрашэньне маюць розныя суб’екты. У Беларусі гэта — прэзыдэнт, урад, парлямэнт і Цэнтарвыбаркам. А вось, напрыклад, у Грузіі, дзе я быў назіральнікам на апошніх выбарах, такое права маюць і іншыя суб’екты».

Кіраўнік упраўленьня інфармацыйна-аналітычнай працы Палаты прадстаўнікоў Мікалай Ліс сказаў Свабодзе, што ён не мае інфармацыі пра тое езьдзілі альбо не беларускія дэпутаты ў якасьці назіральнікаў у Крым.

А прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык на пытаньне ці ёсьць у яго камэнтар да падзеяў у Крыме адказаў:

«Пакуль я не магу камэнтаваць, магчыма, да гэтай тэмы мы зьвернеся пазьней».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG