Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парубій заявіў пра правал апэрацыі «Руская вясна»


Андрэй Парубій

Андрэй Парубій

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Парубій заявіў пра зрыў шырокамаштабнай апэрацыі расейскіх сэпаратыстаў па ўварваньні ва Ўкраіну. Апэрацыя называецца «Руская вясна».

«Сёньня, паводле нашых зьвестак, была заплянаваная апэрацыя ў васьмі абласьцях Украіны. А 12 гадзіне плянаваўся збор так званых мітынгаў і абвяшчэньне так званых народных губэрнатараў, захоп абласных адміністрацый. А на 21 сакавіка яны плянавалі „крыжовы паход“ на Кіеў. І па стане на 16 сакавіка мы можам казаць, што гэты плян быў правалены», — цытуе словы Парубія «5 канал».

«Відавочна, заява, якую яны сёньня зрабілі аб так званым перамір’і, зьяўляецца сьведчаньнем таго, што групоўкі ў Крамлі, якія распрацоўваюць тэхналёгіі што да Ўкраіны, досыць разгубленыя і ня ведаюць, што далей рабіць», — адзначыў ён.
Раней у нядзелю выконваючы абавязкі міністра абароны Ўкраіны Ігар Цянюх паведаміў, што ўкраінскія вайсковыя часткі ў Крыме, паводле дасягнутых дамоўленасьцяў, ня будуць блякавацца расейскім бокам да 21 сакавіка.

«Што тычыцца захадаў, якія будуць рабіцца пасьля так званага рэфэрэндуму, ужо дасягнутыя дамоўленасьці паміж камандуючымі аб тым, што да 21 сакавіка ня будуць рабіцца ніякія захады па блякаваньні нашых вайсковых частак, таму да гэтай даты нашы вайсковыя часткі правядуць поўнае папаўненьне запасаў», — сказаў Ігар Цянюх.

Ён дадаў, што сытуацыя ў вайсковых частках спакойная.

«На сёньня абстаноўка адносна нашых вайсковых частак і блякаваньня нармалізавалася. Я думаю, што дасягнутае перамір’е будзе захоўвацца да 21 сакавіка», — падкрэсьліў ён.
XS
SM
MD
LG