Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і Эўразьвяз абвесьцяць новыя санкцыі супраць Расеі


ЗША і Эўразьвяз плянуюць абвесьціць 17 сакавіка новыя санкцыі супраць уладаў Расеі ў выпадку, калі не пабачаць зьменаў у дзеяньні расейскіх уладаў ва Ўкраіне.

Міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу сустрэнуцца ў Брусэлі, каб абмеркаваць канкрэтныя захады.

Напярэдадні гэтых перамоваў кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Франс Цімерманс заявіў, што толькі Расея можа спыніць ўвядзеньне санкцыяў:

«Відавочна, што паводзіны Расеі да гэтага часу застаюцца непрымальнымі. Я хацеў бы зрабіць усё магчымае, каб пазьбегнуць санкцыяў, паколькі ў выпадку іх увядзеньня пакутаваць будуць усе, але толькі расейцы могуць прадухіліць гэты сцэнар», — заявіў Цімерманс.

Самаабвешчаная ўлада Крыму сьцьвярджае, што 96 % удзельнікаў галасаваньня выказаліся на карысьць далучэньня паўвыспы да Расеі.

Рэфэрэндум 16 сакавіка адбываўся з шматлікімі парушэньнямі. Свабодна прагаласаваць маглі грамадзяне Расеі — для гэтага дастаткова было паказаць пашпарт РФ з крымскай рэгістрацыяй.

Пасьля закрыцьця ўчасткаў, большасьць украінскіх і замежных журналістаў выставілі за дзьверы, і падлік галасоў адбываўся непублічна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG