Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай ня вырашыў, як рэагаваць на рэфэрэндум у Крыме


Кітай заклікаў да спакою і стрыманасьці ў прыняцьці рашэньняў па сытуацыі ва Ўкраіне.

Намесьнік міністра замежных спраў Кітая Лі Баадун ў сваёй заяве падкрэсьліў, што палітычнае ўрэгуляваньне зьяўляецца адзіным спосабам вырашыць ўкраінскі крызыс.

Сытуацыя ва Ўкраіне паставіла Кітай у няпростае становішча, адзначае ВВС.

З аднаго боку, КНР традыцыйна падтрымлівае рашэньні Расіі як свайго даўняга хаўрусьніка. Зь іншага, падтрымка жыхароў Крыма ў іх жаданьні выйсьці са складу Украіны абвострыць супрацьстаяньне Пэкіна са сваімі ўласнымі рэгіёнамі, якія патрабуюць аўтаноміі, — Тайванем, Сіньцьзянам і Тыбетам.
XS
SM
MD
LG