Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча хоча дапамагчы Ўкраіне, у тым ліку і вайскова


На гэтым тыдні пачнуцца перамовы аб стварэньні супольнай польска-літоўска-украінскай вайсковай брыгады.

Аб гэтым паведамляе Польскае радыё са спасылкай на прэсавага сакратара Міністэрсва абароны Польшчы Яцка Соньту.

Дакумэнты аб стварэньні такой брыгады былі падрыхтаваныя яшчэ летась, але папярэднія ўлады Ўкраіны не пагадзіліся на іх прыняцьце, новыя ўлады заклікалі вярнуцца да праекта.

На гэтым тыдні аб супольнай з украінцамі брыгадзе будуць размаўляць кіраўнікі міністэрстваў абароны Польшчы і Літвы.

Паводле ініцыятара такой брыгады эўрадэпутата Паўла Каваля, яна стане формай падтрымкі ўкраінцаў, а таксама магчымасьцю на павелічэньне бясьпекі ў рэгіёне.

"Украінцы чакаюць такой падтрымкі ад НАТО",— заявіў Каваль.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG