Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская Дума сьпяшаецца анэксаваць Крым


У кіраўніцтве Дзярждумы Расеі заяўляюць, што ў самыя кароткія тэрміны расейскія дэпутаты прымуць рашэньне аб уваходжаньні Крыма ў склад Расеі.

«Вынікі рэферэндуму, які прайшоў у Крыме, ясна паказалі, што жыхары Крыма бачаць сваю будучыню толькі ў складзе Расеі. Людзі прагаласавалі за ўзьяднаньне народа, які заўсёды жыў разам», — заявіў журналістам у панядзелак віцэ-сьпікер Дзярждумы, сакратар генсавета «Адзінай Расеі» Сяргей Нявераў, камэнтуючы вынікі праведзенага ў Крыме ў нядзелю рэфэрэндуму.

Як падкрэсьліў прадстаўнік кіраўніцтва партыі, усе неабходныя заканадаўчыя рашэньні па выніках праведзенага рэфэрэндуму будуць прыняты ў самыя кароткія тэрміны.

Нявераў упэўнены, што будучыня жыхароў Крыма агульная з Расеяй, «у краіне, дзе выконваюцца законы, дзе абароненыя правы і свабоды грамадзян, дзе моцны лідэр, прынцыповая пазыцыя якога дазволіла аднавіць гістарычную справядлівасьць».
XS
SM
MD
LG