Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн заклікаў цэліць у «ахілесаву пяту» Расеі


Джон Маккейн
Джон Маккейн
Сэнатар Джон Маккейн пасьля вяртаньня з Украіны заклікаў да «фундаментальнай пераацэнкі» адносінаў ЗША з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканалу CNN, піша Украінская праўда.

«Больш ніякіх перазагрузак, ніякіх „Скажыце Уладзіміру, што я буду больш гнуткім“. Варта ўспрымаць яго такім, якім ён ёсьць», — падкрэсьліў амэрыканскі палітык.

«Гэта не азначае паўтор Халоднай вайны. Але гэта азначае стаўленьне да яго, як да чалавека, які верыць у адраджэньне старой Расейскай імпэрыі», — дадаў Маккейн.

На думку Маккейна, Белы дом павінен цэліць у слабое месца Расеі — экспарт нафты.

«Расея — аўтазаправачная станцыя, якая маскуецца пад краіну. Гэта Клептакратыя, карупцыя. Гэта нацыя, эканоміка якой абапіраецца выключна на даставы нафты і газу. Таму эканамічныя санкцыі важныя», — заявіў ён.

Сэнатар таксама заклікаў аказаць ваенную дапамогу Ўкраіне.

«Падтрымайце Ўкраіну ў ваенным пляне, каб яна прынамсі магла сябе абараняць. Аднавіце сыстэму супрацьракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі», — заклікаў ён.

Як вядома, у Вашынгтоне гатовыя ўплываць на Расею санкцыямі, аднак пытаньне аб ваеннай дапамогі для Украіны яшчэ разглядаецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG