Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія назвала рэфэрэндум насьмешкай над дэмакратыяй


Брытанскі міністар замежных спраў Уільям Хейг асудзіў рэферэндум у Крыме.«Гэта насьмешка над сапраўды дэмакратычнымі працэдурамі», — заявіў Хейг.

Напярэдадні нарады міністраў замежных спраў Эўрапейскага Зьвязу, якая адкрываецца ў панядзелак у Брусэлі, і на якой будзе абмяркоўвацца расейская агрэсія супраць Украіны, міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Уільям Хейг зрабіў заяву з нагоды рэферэндуму, які прайшоў у Крыме.

Хейг сказаў, што рэфэрэндум быў праведзены ў парушэньне ўкраінскай канстытуцыі і насуперак закліку міжнароднай супольнасьці да стрыманасьці.

Сытуацыя, у якой гэты рэфэрэндум быў праведзены, і спосаб яго правядзеньня пераканаўча сьведчаць аб яго нелегітымнасьці, адзначыў кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі.

Паводле яго слоў, крымскі рэфэрэндум быў праведзены ўсяго праз дзесяць дзён пасьля абвяшчэньня аб яго правядзеньні, без папярэдняга грамадзкага абмеркаваньня, без магчымасьці прыбыцьця ў Крым кіраўніцтва Ўкраіны і ў прысутнасьці многіх тысяч вайскоўцаў замежнай дзяржавы.

Разам з большасьцю міжнароднай супольнасьці Вялікая Брытанія не прызнае правядзеньне і вынікі рэфэрэндуму, адзначыў кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі.

На брусельскай сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу павінны быць узгодненыя меры, якія паслужаць жорсткім сыгналам Расеі, што парушэньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны прывядуць да эканамічных і палітычных наступстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG