Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер і прэм’ер Крыму заявілі на мітынгу ў Сімферопалі, што «Крым ідзе дадому, у Расею»


Сімферопаль. 16 сакавіка 2014 году
Сімферопаль. 16 сакавіка 2014 году
Сьпікер распушчанага Вярхоўнай Радай парлямэнту Крыму Ўладзімер Канстанцінаў і прэм’ер-міністар Сяргей Аксёнаў заявілі, што вынікі рэфэрэндуму аб статусе рэгіёну сьведчаць: «Крым ідзе дадому, у Расею».

Як перадае УНІАН, пра гэта яны заявілі ў нядзелю ўвечары са сцэны ў цэнтры Сімферопаля, дзе сабраліся тысячы жыхароў рэгіёну.

«Мы зрабілі гэта. Мы перамаглі. Мы, крымчане, за два тыдні перавярнулі ўвесь сьвет дагары нагамі і сказалі, што мы вернемся дадому, у Расею», — сказаў Канстанцінаў.

«Мы ідзем дадому, Крым у Расеі! Ура!.. Мы зрабілі гэта з вамі разам, дзякуючы вам, дзякуючы падтрымцы Расеі, яе народу, яе прэзыдэнта. Гэтую нашу перамогу ніхто не адбярэ. Мы з вамі ідзем у Расею», — сказаў Аксёнаў.

Пасьля гэтага зайграў гімн Расеі. Затым адбыўся фаервэрк.

Згодна з украінскім заканадаўствам, рэфэрэндум можа быць толькі ўсеўкраінскім. Украінская ўлада назвала нелегітымным правядзеньне рэфэрэндуму ў Крыме і заявіла, што не прызнае яго вынікі.

Таксама ўжо ЗША, Эўразьвяз і Турэччына заявілі, што не прызнаюць вынікі рэфэрэндуму ў Крыме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG