Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз не прызнае вынікі рэфэрэндуму ў Крыме


Кіраўнікі Эўрапейскага Зьвязу Херман Ван Ромпэй і Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ў сумеснай заяве адзначылі, што Эўразвяз не прызнае вынікаў крымскага рэфэрэндуму, паколькі ён зьяўляецца нелегітымным.

«Рашэньне крызісу ва Ўкраіне павінна быць заснавана на тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэце і незалежнасьці Ўкраіны, быць у рамках Канстытуцыі Ўкраіны і строга ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі», — падкрэсьлілі кіраўнікі ЭЗ.

На думку Ромпэя і Барозу, «толькі працуючы разам у дыпляматычным працэсе, у прыватнасьці — падчас прамых дыскусій паміж урадамі Расеі і Ўкраіны, можна знайсьці выхад з крызысу». Кіраўніцтва ЭЗ адзначыла, што са свайго боку паспрабуе паспрыяць наладжваньню гэтага дыялёгу.

«Мы чарговы раз заяўляем аб строгім асуджэньні несправакаванага парушэньня сувэрэнітэту Ўкраіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасьці і заклікаем Расею вярнуць свае войскі на дакрызысныя пазыцыі, у месцы пастаяннай дысьлякацыі, згодна з адпаведнымі пагадненьнямі», — гаворыцца ў заяве Ромпэя і Барозу.
XS
SM
MD
LG