Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндум ў Крыме завяршыўся. Расейскія СМІ адрапартавалі: 93%


На 20 гадзінаў украінскага часу, калі скончылася правядзеньне рэфэрэндуму ў Крыме, расейскія СМІ апублікавалі дадзеныя экзыт-полаў невядомай кампаніі.

Паводле іх, 93% насельніцтва Крыма выказаліся за далучэньне да Расейскай Фэдэрацыі. Сьцьвярджаецца, што апытаньне праводзіў Рэспубліканскі інстытут палітычных і сацыялягічных дасьледаваньняў на замову сайту "Кримінформ", і што апытвалі людзей на выхадзе са 150 участкаў у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і 50 у Севастопалі.

XS
SM
MD
LG