Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтары тысячы ўкраінцаў запісаліся ў Нацыянальную гвардыю за першыя гадзіны вярбоўкі


За чатыры гадзіны ад пачатку вярбоўкі 1500 чалавек выказалі жаданьне стаць гвардзейцамі, паведамляе міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў у сваім акаўнуце ў фэйсбуку.

За чатыры гадзіны ад пачатку вярбоўкі 1500 чалавек выказалі жаданьне стаць гвардзейцамі, паведамляе міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў у сваім акаўнуце ў фэйсбуку.

Закон пра стварэньне Нацыянальнай гвардыі быў прыняты Вярхоўнай Радай Украіны 13 сакавіка.

«Стварэньне Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны — вельмі важны крок для краіны сёньня як адказ на спробы звонку дэстабілізаваць сытуацыю. Гэта ня толькі новая структура, новыя задачы і мабілізацыя людзей. Гэта яшчэ і мабілізацыя духу!» — напісаў Авакаў.
XS
SM
MD
LG