Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку прарасейскія актывісты захапілі будынак СБУ


Удзельнікі прарасейскага мітынгу ў Данецку пасьля захопу будынку пракуратуры накіраваліся да будынку Службы бясьпекі Ўкраіны — паведамляе сайт «Ліга.нет».

Абодва будынкі ў выніку былі захопленыя. Прарасейскія актывісты патрабуюць вызваленьня самапрызначанага губэрнатара Данецка Паўла Губарава.

Паводле выданьня, пратэстоўцы накіроўвацца да будынку, у якім размешчаны офіс кампаніі, што належыць губэрнатару Данецку Сяргею Таруту.

Тарута быў прызначаны на пост губэрнатара 2 сакавіка ўказам выканаўцы абавязкаў сьпікера парлямэнту Ўкраіны Аляксандра Турчынава.


Сэпаратысты ў Данецку захопліваюць пракуратуру

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG