Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна аспрэчыць з Расеяй падзел спадчыны СССР


Арсені Яцанюк

Арсені Яцанюк

Прэм’ер-міністар Арсені Яцанюк даручыў МЗС распачаць перамовы з Расеяй па пытаньні пераразьмеркаваньня спадчыны СССР.

Пра гэта прэм’ер-міністар заявіў на паседжаньні Кабінэту Міністраў. Адпаведнае даручэньне дадзенае выканальніку абавязкаў міністра замежных спраў Андрэю Дэшчыцу.

«Фактычна не завершана размеркаваньне маёмасьці ў межах Савецкага Саюзу, і Ўкраіна мае легітымныя прэтэнзіі ў дачыненьні да Расейскай Фэдэрацыі на тую маёмасьць, якую Расея незаконна пакінула сабе», — заявіў Яцанюк.

«Я прашу неадкладна прыняць меры па падрыхтоўцы прававой пазыцыі адносна абароны нацыянальных інтарэсаў Украіны пры размеркаваньні сродкаў і маёмасьці былога Савецкага Саюзу», — перадае словы Яцанюка сайт «Левы бераг».
XS
SM
MD
LG