Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьня ГУЛАГу Ўладзімера Раманоўскага павезьлі на Акрэсьціна. Будзе суд


Уладзімер Раманоўскі
Уладзімер Раманоўскі

5 удзельнікаў перадвыбарчага пікету АГП на Камароўцы накіраваныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Гэта лідэр партыі Анатоль Лябедзька, былы вязень ГУЛАГу Ўладзімер Раманоўскі і былы палітвязень, давераная асоба Мікалая Статкевіча на выбарах 2010 году Аляксандар Арастовіч. Таксама затрыманыя яшчэ два моладзевыя актывісты АГП, прозьвішчы якіх не называюцца.

Дзесяць чалавек, сярод іх два журналісты, былі затрыманыя раніцай 16 сакавіка падчас перадвыбарчага пікету АГП на Камароўцы. Як паведамілі ў прэсавай службе партыі, удзельнікі былі ў майках з партрэтамі палітзьняволеных і меркавалі правесьці пікет у знак салідарнасьці зь імі.

Затрыманых даставілі ў міліцыю Савецкага раёну Менску.

Журналістаў Алеся Сіліча і Натальлю Валакіда неўзабаве адпусьцілі пасьля праверкі дакумантаў.

На дзвюх актывістак АГП Ганну Канапацкую і Вольгу Маёраву склалі пратакол па артыкуле 23.34 «Удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» і адпусьцілі да суду. Суд над імі прызначаны на 14 гадзінаў 17 сакавіка ў судзе Савецкага раёна.

Паводле якіх артыкулаў абвінавачваюцца пяцёра затрыманых актывістаў, яшчэ не вядома.

Двое з затрыманых — людзі сталага веку. Уладзімеру Раманоўскаму 73 гады. Аляксандру Арастовічу сёлета споўніцца 62 гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG