Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мяжа Ўкраіны і Расеі практычна перакрытая


Арсен Авакаў

Арсен Авакаў

Па стане на нядзелю мяжа Ўкраіны з Расейскай Федэрацыяі практычна перакрытая, заявіў міністар унутраных спраў Ураіны Арсен Авакаў.

Асабліва ўзмоцнена ахоўваецца мяжа ў Луганскай і Харкаўскай абласьцях.

«Памежнікі і сілы Нацыянальнай гвардыі не дапускаюць пераходу церазь мяжу людзей з сумніўнымі намерамі. Штодня празь мяжу не дапускаюцца сотні такіх асобаў», — паведаміў Авакаў на паседжаньні Кабміну Ўкраіны.

Ён таксама апавёў, што праваахоўныя органы і спэцслужбы Ўкраіны выявілі групу прафэсійных «гастралёраў», якія арганізуюць правакацыі па краіне.

Цяпер спэцслужбы Ўкраіены высьвятляюць схемы фінансаваньня і праводзяць сьледчыя дзеяньні з гэтымі людзьмі, паведамляе «Ўкраінская праўда».
XS
SM
MD
LG