Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме на здымачную групу тэлеканалу «Аль Джазіра» напалі прадстаўнікі «самаабароны» Крыму, паламалі тэхніку і выгналі з выбарчага ўчастка, не дазволіўшы здымаць.

Пра гэта паведамляе «Ўкраінская праўда» са спасылкай на крымскую арганізацыю Камітэту выбарцаў Украіны:

«Журналісты спрабавалі трапіць на ўчастак № 01004 у Алушце, але іх туды не прапусьцілі, матывуючы тым, што яны павінны прайсьці дадатковую акрэдытацыю ў Алушцінскім гарсавеце. Гэта нягледзячы на тое, што журналісты маюць акрэдытацыю на асьвятленьне „рэфэрэндуму“. Калі журналісты пачалі здымаць абстаноўку вакол участка, да іх падбеглі некалькі „самаабаронаўцаў“, ударылі па камэры, зламалі мікрафон», — адзначылі ў Камітэце выбарцаў Украіны.

Пасьля таго як «самаабаронаўцы» высьветлілі, хто гэтыя журналісты, яны паабяцалі «разабрацца». У выніку прадстаўнікі СМІ мусілі зьехаць з выбарчага ўчастка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG