Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме ў дзень «рэфэрэндуму» працягваецца агітацыя за далучэньне да Расеі


Сёньня, у дзень Усякрымскага рэфэрэндуму, працягваецца масавая агітацыя за станоўчы адказ на першае пытаньне рэфэрэндуму — далучэньне да Расеі. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

На многіх вуліцах Сымфэропаля і іншых населеных пунктаў, на галоўных аўтадарогах застаюцца ўсталяваныя раней тысячы сіці-лайтаў і білбордаў з заклікамі галасаваць за далучэньне да Расеі.

Таксама сьведкі паведамляюць пра вялікую колькасьць мабільных групаў, якія ходзяць па шматпавярховых дамах і па раёнах прыватнай забудовы, грукаюць у кватэры і дамы з заклікамі прагаласаваць.

Мноства групаў са скрынямі для бюлетэняў у суправаджэньні людзей у міліцэйскай форме ходзяць па кватэрах і дамах, прапануючы прагаласаваць дома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG